Светлана Авдейчик

This image has an empty alt attribute; its file name is IMG_20190511_105940-768x1024.jpg

Страна : Беларусь

Меня зовут Светлана. Я автор книг для детей и подростков. Трое моих детей первыми проводят экспертизу написанного мною. Я В 2020 году под моим авторством вышла первая книга трилогии «Кніга здольных». Роман написан на белорусском языке и рассчитан преимущественно на поклонников фэнтэзи. У меня есть профессия — я врач. Из ближайших планов — я хочу издать все книги, которые уже написала и отправила на «отлежку». И у меня есть тайна — бывшая и очень полезная — все идеи новых книг мне снятся. Из недостатков — я плохо понимаю концепцию времени, а конкретно — почему мне его не хватает. Не люблю холод. Не разбираюсь в марках автомобилей. Бережно храню бумажные письма. Коллекционирую минералы. Вхожу в Белорусский Союз мастеров. У меня есть глобус, где я отмечаю все те места, где планирую побывать.


Country : Belarus

My name is Svetlana. I am the author of books for children and teenagers. Three of my children are the first to review what I have written. In 2020, under my authorship, the first book of the trilogy «The Book of the Gifted» was published. The novel is written in Belarusian primarily for fans of fantasy. I have a profession — I am a doctor. In my nearest plans — I want to publish all the books that I have already written and sent to «bed». And I have a secret — a former and very useful one — I dream of all the ideas for new books. Among the shortcomings — I do not understand the concept of time well, and specifically — why why I am constantly running out of it. I do not like cold. I do not know the brands of cars. I keep paper letters safe. I collect minerals. I am a member of the Belarusian Union of Masters. I have a globe where I mark all the places I plan to visit.


Отрывок из фэнтези «Кніга здольных»

Рою спатрэбілася ўсяго пара секунд, каб пераканацца: яму гэта не здалося, не прыснілася. Рой прачнуўся ад рэзкага штуршка. Неўзабаве пачуўся другі штуршок, крыху слабейшы ​​за папярэдні. Са стала звалілася і разляцелася на чарапкі керамічная лямпа. Не хацелася ўскокваць пасярод ночы з цёплай пасцелі, але ўсё ж Рой падняўся – ягоны ложак быў на «сярэднім» паверсе пакоя – і, ухапіўшыся за канат, з’ехаў уніз. На гадзінніку было далёка за поўнач. Ён зірнуў у акно. Не падобна да навальніцы. За дзвярыма пачуліся таропкія крокі, і бацька, у накінутым спехам халаце, з падсвечнікам у руцэ, узнік на
парозе. Ён быў чымсьці ўстрывожаны.
– Тат?
– Давай уніз! – скамандаваў той, пераканаўшыся, што з сынам усё ў парадку.
Рой незадаволена ўтаропіўся на яго.
– Навошта?
– Пагавары шчэ ў мяне, – буркліва адазваўся Марк.
Яму трапіўся на вочы Роеў плашч. Бацька схапіў яго і кінуў сыну. Камін даўно астыў, і ў пакоі стала халаднавата.
– Спускайся, раз кажу. Нас трасе, а табе і справы няма! Будзеш спаць, пакуль столь на галаву не абрынецца.
– Пачакай, – заўпарціўся Рой. – З чаго ты ўзяў, што гэта землятрус?
– Я і без цябе ведаю, што гэта такое! – перапыніў яго бацька. У свой час ён працаваў у шахтах. Каменяломні знаходзіліся недалёка ад рамеснага квартала, і абвалы там былі не рэдкасцю.
Марк падняў падсвечнік і насцярожана агледзеўся.
– Ты той камень, што прынёс увечары, куды падзеў?
Рой паціснуў плячыма.
– Выкінуў.
– Куды ?!
– Нашто табе? Сам казаў, што не будзеш час на яго марнаваць.
– Трэба, раз пытаю. Яшчэ раз на яго зірнуць хачу.
– А да раніцы пацярпець не мог?
Рой вывернуўся ад кухталя і, скурчыўшыся ад холаду, пацягнуўся да каміна. Ён намацаў у попеле яшчэ цёплы грудкаваты камень і выкаціў яго на падлогу.
Марк нецярпліва падхапіў яго і шпарка пабег уніз па прыступках. Ужо праз некалькі секунд Рой пачуў ягонае незадаволенае бурчанне з кухні.
Рой канчаткова прачнуўся. Стараючыся не шумець, ён збег уніз.

Бацька паспеў ужо як след памыць і выцерці камень. Ён узброіўся самай вялікай лупай, на нос уздзеў акуляры і разглядаў яго з усё большым хваляваннем.
– Святла дадай, – нецярпліва запатрабаваў ён, калі сын увайшоў.
Той моўчкі паслухаўся. Запаліў лямпу і ўсе свечкі, якія толькі знайшоў на кухні, ды сеў побач. Бацька адклаў тым часам сваю оптыку, зажмурыўся і патрос галавой.
– Не, гэта немагчыма!
Рой моўчкі паглядаў на яго.
– Гэта не камень, – вынес вердыкт бацька.
Рой пазяхнуў.
– Няўжо? – з’едліва спытаў ён.
Марк падняўся, падышоў да каміна і раскурыў люльку. У кухню тым часам спусцілася Ганна. Яна бездапаможна агледзелася і шчыльней захуталася ў шаль.
– Што гэта было? – палахліва збіраючы чарапкі разбітага збана, спытала яна.
У Ларборы бывалі землятрусы, але ўсе яны не ішлі ні ў якое параўнанне з тым, што адбылося шмат стагоддзяў таму. Мяркуючы па ўсім, гэта было якраз неўзабаве пасля помных падзей, звязаных са знікненнем Дэркуса. У Спадчыне меліся запісы, прысвечаныя
апісанню жахлівых разбурэнняў, якія напаткалі Ларбор тады. Колькасць ахвяр была жудасна вялікая. Людзей хавалі ў агульнай магіле, займацца асобнымі пахаваннямі проста
не было каму і няма калі. Той землятрус меў сілу настолькі разбуральную, што нават ландшафт мясцовасці змяніўся. Многія лічылі, што менавіта пасля тых падзей Ларбор быў пазбаўлены сувязі з астатнім светам. З цягам часу мора, што атачала Ларбор з аднаго
боку, было названа Бязмежным. Пустэльныя землі, якія распасціраліся з другога, атрымалі назву Край. Што было там, за гэтым Краем, не ведаў ніхто, акрамя хіба што пронгаў.
Прайшлі тузіны гадоў, і ларбарэйцы прызвычаіліся да думкі, што яны адасоблены ад рэшты свету. А іхнія нашчадкі, тыя, хто нарадзіўся стагоддзямі пазней і гадаваўся ў Ларборы часоў ізаляцыі, ужо лічылі такое становішча рэчаў нармальным. Трэба сказаць, так думалі не ўсе. Спробы зразумець і асэнсаваць, што ж здарылася насамрэч і чаму
перасталі заходзіць у порт караблі, прадпрымаліся ларбарэйцамі неаднаразова. Але калі марскія экспедыцыі праз адну і вярталіся ў гавань, так нічога і не разведаўшы, то адважных герояў, якія жадалі б даследаваць пустэльню, было мала. Край сурова ўзнагароджваў тых, хто спрабаваў зазірнуць за ягоныя межы. Тыя, каму выпадала шчасце
вярнуцца адтуль жывымі, не распаўсюджваліся пра тое, што яны перажылі. Дарэчы, менавіта ў тыя часы і ўтварыўся востраў, на якім цяпер стаяла Аквіла. Усё выглядала так, нібыта перад сваім сыходам Дэркус, вярнуў ларбарэйцаў да таго пачатковага стану, у якім
ён іх заспеў, упершыню з’явіўшыся ў Ларборы. Аднавіць усё пабудаванае сваімі папярэднікамі ім так і не ўдалося. А далей пачалося павольнае аднаўленне, якое і цяпер не магло лічыцца поўным, пакуль не былі знойдзеныя рэшткі трэцяга тэрона. Бацька нервова прахрыпеў:
– Землятрус! Паводка! Вывяржэнне вулкана! Усё было б лепш, чым гэта! Ён паказаў люлькай на камень.
– Якул!!!
Зноў грымнула. Маланка кароткім выбліскам асвяціла кухню, і па даху загрукаталі буйныя кроплі дажджу.
Маці войкнула, пляснуўшы рукамі, і адразу ж прыкрыла рот далонямі.
– Не можа быць! – яна спалохана паглядзела на камень, а затым на сына.
– Адкуль ён у цябе?
Рой, ад нецярпення пачаў выстукваць пальцамі па стале.
– Адкуль, адкуль! Колькі разоў вам паўтараць? Я набыў яго ў старацеля, у каменяломнях!
– Ты лепш спытай у яго, навошта ён яго купіў?! – грымнуў кулаком па стале бацька. – Ні агат, ні пірыт, ні апал – а гэты! – Марк схапіў Роя за каўнер, адарваў ад фатэля і прыцягнуў да сябе, ад чаго бацькаў пачырванелы ад раздражнення твар апынуўся зусім побач. – І чаму ты?
Ён торкнуў Рою люлькай у грудзі.
– Чаму гэты камень трапіў менавіта табе? Не твайму вушастаму сябруку і нікому іншаму, а менавіта табе!
Ён раптам расціснуў пальцы, з-за чаго Рой не зусім удала прызямліўся ў фатэль.
Стол пахіснуўся, і камень пакаціўся па стальніцы, але не ўпаў. Марк імгненна падставіў далоні і злавіў яго, пасля чаго ўздыхнуў з палёгкай.
– Ого! А хтосьці нядаўна і час на яго марнаваць не хацеў, – хмыкнуў Рой. Ён трохі здзівіўся той рэакцыі, з якой бацька падхапіў камень. – Гэта… каштоўная рэч?
Хлопец не паспеў скончыць, як ужо пашкадаваў аб сваім пытанні. Бацька выбухнуў, як запалка, кінутая ў порах.
– Каштоўная?! – з усмешкай перапытаў ён. – Чым вы толькі займаецеся ў сваёй Аквіле, калі не ведаеце такіх рэчаў? Толькі і ўмееце, што адзін у аднаго дроцікамі кідаць.
– Шыпамі, – паправіў яго Рой.
– Ты паглядзі, Ганна, ён яшчэ і пярэчыць! А я казаў табе, – звяртаючыся да жонкі, незласліва пачаў бурчэць ён, – не трэба было яму вучыцца на дзіэндара! Ці як там яго цяпер клічуць? Здольны! Ты ж разумееш! Здольны ён! Цьфу! Атрымліваецца, што я – бездар, а разумнейшы! Гэта – ЯКУЛ!

Рой пазяхнуў і паспрабаваў падняцца.
– Сядзь! Посуд, што стаяў на стале, падскочыў пад ударам бацькавага кулака, і Рой асцярожна апусціўся на месца.
– Будзе табе, – Ганна падышла і абняла мужа за плечы.
Той нервова вызваліўся, пасля чаго, з асцярогай гледзячы на ​​камень, узяў яго двума пальцамі, зноў надзеў акуляры і паднёс свечку.
– Якіх толькі камянёў не бачыў я за свой век, але ніяк не чакаў, што давядзецца трымаць у руках яго, – задуменна пацёр Марк няголеную шчаку.
Раптам ягоны твар набыў зусім іншы выраз, і Роя нечакана ахінула здагадка.
– Але ты ж не маеш на ўвазе, што гэта… магчыма, Сакрум?
Ён ашаломлена зірнуў на старога. Той паглядзеў на сына па-над акулярамі і хрыпла засмяяўся, да таго неверагоднай здалася яму гэтая думка.
– Сакрум? Ды не, што ты, – бацька хоць і быў схільны да выбухаў гневу, але яны заўжды хутка праходзілі. – Ніхто не ведае, як выглядае Сакрум, сынок, – цалкам супакоіўшыся, сказаў Марк. – Я нават больш табе скажу. Ніхто не ведае, што гэта такое.
Пронгі шукаюць-шукаюць, а што шукаюць? І самі не ведаюць. Яны думаюць, што Сакрум гэта рэч. Што ён неяк звязаны з Чорным міраітам. Але гэта толькі нашыя здагадкі. Можа яно і так, спрачацца не буду. Толькі ў Спадчыне нічога такога не сказана.
– Ты чытаў Спадчыну? – кінуў падазроны позірк на бацьку Рой.
Той непрыхільна зморшчыўся.
– Якая розніца, адкуль я ведаю. А ведаю я слушныя рэчы: Дэркус пакінуў нам Сакрум як заклад свайго вяртання. І ўсё тут. Сакрум дапаможа нам, гэта значыць вам, здольным, – кіўнуў ён на сына, – пазбавіцца праклёну. А што такое гэты Сакрум, паспрабуй даведацца цяпер, калі не адна сотня гадоў мінула. Раптам гэта нешта такое, пра
што ніхто і падумаць не можа, а вунь табе – Сакрум. Але адкрыецца ён не кожнаму, а толькі таму, каму трэба, – ён ахутаў сябе воблакам дыму. – І толькі тады, калі час будзе спрыяльны.
Марк памаўчаў.
– А гэта – проста звычайнае яйка, толькі вось звер у ім незвычайны. Нават не ведаю, што гэтае птушаня за істота. Якулы – яны пачвары крылатыя, ды вось толькі не птушкі, а… цмокі.
Роеў твар па-ранейшаму захоўваў недаверлівы выраз. Бачачы, што бацька не жартуе і ўважліва назірае за ім, ён працягнуў руку.
– Вось дык справы. Можна мне?
Марк перакаціў яйка яму ў далонь.

– Бачыш гэты знак? – паказаў ён Рою на ледзь прыкметную на няроўнай паверхні ўвагнутасць.
Рой нахіліўся бліжэй і прыгледзеўся. На спярэшчанай малапрыкметнымі прожылкамі паверхні ён убачыў знак, на які паказаў яму бацька.
– Бачу.
– Ну вось. Тут, значыцца, у яго крылы. Калі б яйка было мёртвае, увагнутасці б не было. Відаць, ён там гадуецца. Нават крылы адужэлі настолькі, што шкарлупіну знутры падціскаюць. Расце малец. Таго і глядзі, хутка вылупіцца.
– Ды з чаго ты ўзяў, што ён там жывы? – раззлаваўся Рой. – Мёртвае яно…
Словы раптам замерлі ў Роя на вуснах. Ён напружыўся, выразна адчуўшы, як сціснутае ў далонях яйка гулка адгукнулася штурхалём.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)

Загрузка...